Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь з ЗША прыбудзе гуманітарны груз на 5 мільёнаў даляраў


Радыё Свабода Гуманітарны груз амэрыканскай дабрачыннай арганізацыі "City Hope International" на суму пяць мільёнаў даляраў у пятніцу прыбудзе ў аэрапорт Менск-2. Пра гэта паведаміла прэсавая служба амэрыканскага пасольства ў Беларусі.

“Амэрыканская дабрачынная арганізацыя штогод накіроўвае ў Беларусь гуманітарную дапамогу, але сёлета ў сувязі з 20-й гадавінай аварыі гэта найбуйнейшы груз за ўвесь пэрыяд” – адзначылі ў пасольстве ЗША.
XS
SM
MD
LG