Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: актывісты БНФ правялі чарнобыльскі флэш-моб


Радыё Свабода Магілёўская гарадзкая арганізацыя партыі БНФ і Маладога фронту правяла флэш-моб, прысьвечаны 20-м угодкам Чарнобыльскае катастрофы.

У цэнтры гораду на прыдарожнай агароджы былі вывешаныя 100 чорных стужак з жоўтым надпісам: “Лукашэнка – духоўны Чарнобыль для Беларусі”. У акцыі ўдзельнічала дваццаць чалавек. Флэш-моб доўжыўся ня болей за пяць хвілінаў. За гэты час ніхто ня быў затрыманы, паведамілі арганізатары.
XS
SM
MD
LG