Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Бэнэдыкт XVI памаліўся за ахвяраў Чарнобыля


Радыё Свабода Папа Бэнэдыкт XVI сёньня маліўся за ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы. Зьвяртаючыся да тысячаў пілігрымаў, якія сабраліся на плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа заклікаў ўсе краіны выкарыстоўваць ядзерную энэргію толькі ў мірных мэтах і спосабамі, бясьпечнымі для навакольнага асяродзьдзя.

Папа Бэнэдыкт XVI сказаў:

(Бэнэдыкт XVI: ) "У гэты дзень я лічу сваім абавязкам выказаць маю глыбокую ўдзячнасьць сем''ям, арганізацыям, цывільным уладам і хрысьціянскім грамадам, якія на працягу ўсіх гэтых гадоў імкнуліся даць прытулак і дапамогу людзям , і асабліва дзецям, пацярпелым у выніку гэтай жахлівай катастрофы.

Мы ізноў молімся за ахвяраў гэтага бедзтва, за тых, хто носіць яго сьляды на сваім целе, і мы просім Бога, каб ён прасьвяціў тых, хто адказны за лёс чалавецтва , каб энэргія была скіраваная выключна на службу міру, з павагай да патрэбаў чалавека і прыроды".
XS
SM
MD
LG