Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі салігорцаў, якія ехалі на "Чарнобыльскі шлях"


Радыё Свабода У Салігорску затрыманыя тры аўтамабілі зь мясцовымі жыхарамі, якія скіроўваліся ў Менск для ўдзелу ў Чарнобыльскім шляху.

Сярод затрыманых лідэр тутэйшых прадпрымальнікаў Аляксандар Цэцура, каардынатарка жаночага руху Ларыса Насановіч, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Мікалай Зімін, лідэр суполкі Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алег Борын, удзельнік сакавіцкай акцыі на Кастрычніцкай плошчы Менску й палітвязень жодзінскай турмы Ўладзімер Шыла і іншыя.

Як паведаміла Радыё Свабода Ларыса Насановіч, салігорскія міліцыянты даставілі іх у мясцовы пастарунак, дзе яны цяпер і знаходзяцца.
XS
SM
MD
LG