Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мілінкевіч: пракуратура папярэдзіла мяне пра крымінальную адказнасьць


Радыё Свабода, Менск За некалькі гадзінаў да "Чарнобыльскага шляху" ў пракуратуры Менску Аляксандра Мілінкевіча папярэдзілі аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасьці за парушэньне закону аб мітынгах і шэсьцях.

Вось што паведаміў Радыё Свабода Аляксандар Мілінкевіч па завяршэньні размовы з намесьнікам пракурора Менску:

(Мілінкевіч: ) “Я атрымаў папярэджаньне аб тым, што, калі парушу закон аб мітынгах і шэсьцях, то магу ня толькі быць пакараны адміністрацыйна, але і крымінальна. Я гэта і так ведаю.

Яны вельмі непакоіліся, ці не зьбіраюся я рабіць мітынг на Кастрычніцкай плошчы. Вельмі ня хочуць гэтага. Я сказаў, што мы абмяркоўвалі на палітычнай радзе й вырашылі рабіць шэсьце, і першую частку правесьці перад Акадэміяй навук, другую — на Бангалор.

Калі мы правядзем мітынг на Кастрычніцкай плошчы, то проста Івашкевіч пойдзе ў турму. А гэта наш сябра, і мы не зьбіраемся яго садзіць у турму, усё ж ён падпісаў як галоўны арганізатар.

Проста трэба не ва ўсім пагаджацца, а ў пэўных рэчах можна і пагадзіцца з уладай. Я маю надзею, што міліцыя будзе паводзіць сябе разумна”.
XS
SM
MD
LG