Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі лідэраў моладзевага руху Я.Афнагеля і А.Шыдлоўскага


Алег Грузьдзіловіч, Менск 26 красавіка ў Менску затрыманыя лідэры моладзевага руху Яўген Афнагель і Аляксей Шыдлоўскі. Пра затрыманьне Яўгена Афнагеля паведаміла актывістка апазыцыі Алена Копач, якая была сьведкай.

Яўгена Афнагеля затрымалі міліцыянты ў цывільным каля станцыі мэтро “Пушкінская”. На яго надзелі кайданкі й павезьлі ў аўтамабілі ў невядомым кірунку.

Аляксей Шыдлоўскі пасьпеў паінфармаваць журналістаў пра сваё затрыманьне. Да яго міліцыянты прыйшлі раніцай на кватэру і адвезьлі ў пракуратуру. Падставай назвалі тое, што Шыдлоўскі нібыта не зьяўляецца на допыты. Сам актывіст мяркуе, што ягонае затрыманьне зьвязанае з Чарнобыльскім шляхам.
XS
SM
MD
LG