Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Газету Слонімскую” выцясьняюць з продажу (абноўлены)


Радыё Свабода, Слонім За апошнія некалькі месяцаў удвая скарацілася колькасьць гандлёвых пунктаў, дзе рэалізоўвалася газэта. Прадпрымальнікі кажуць, што ўлады ціснуць на іх, каб не прадавалі газэты. Пакуль “Газета Слонімская” даходзіць да сваіх чытачоў, але наклад яе зьменшыўся.

“Газета Слонімская” — апошняе масавае незалежнае грамадзка-палітычнае выданьне ў Гарадзенскай вобласьці. Яе наклад складае трохі больш за 7 тысяч асобнікаў. Газэту, як і іншыя незалежныя выданьні, адмовіліся прадаваць у шапіках “Белсаюздруку”, “Белпошта” не падпісвае на яе, а гарадзенская абласная друкарня з новага году не працягнула дамову на друк. Мясцовы райвыканкам сваім рашэньнем забавязаў прадпрымальнікаў узгадняць пералік продажу друкаванай прадукцыі з ідэалягічным аддзелам.

Тым ня менш, журналісты здолелі наладзіць альтэрнатыўную падпіску ў самой рэдакцыі, стварылі ўласную сетку распаўсюду праз індывідуальных прадпрымальнікаў, і дагэтуль “Газета Слонімская” друкуецца ў менскай недзяржаўнай друкарні, а не за межамі краіны.

Аднак за апошнія месяцы рэдакцыя страціла амаль палову гандлёвых пунктаў, дзе рэалізоўвалі газэту. Галоўны рэдактар Віктар Валадашчук распавядае, што прадпрымальнікам загадваюць не прадаваць “Газеты Слонімскай”:

(Валадашчук: ) “Нашы чытачы распавядалі пра сытуацыю, сьведкамі якой самі зьяўляліся, калі чыноўнік ультыматыўна патрабаваў ад прадпрымальніка, каб больш ня бачыў у ягоным кіёску ў продажы “Газеты Слонімскай”. Адзін з прадпрымальнікаў, які прадаваў больш за шэсьцьсот асобнікаў газэты, так і сказаў: што я магу зрабіць, калі ад мяне патрабуюць, каб я не прадаваў вашу газэту. Хаця яму гэта было выгадна”.

Рэдактар адзначыў, што па зьнікненьні ягонай газэты з прылаўку празь некаторы час на гэтым жа месцы зьяўляецца дзяржаўная “раёнка”.

Кіраўнік аддзелу гандлю і бытавых паслугаў Слонімскагага райвыканкаму Ігар Трафімовіч абвяргае той факт, што ён цісьне на прадпрымальнікаў. Зь ягоных словаў, ён кіруецца законам:

(Трафімовіч: ) “У адпаведнасьці з законам, існуе рашэньне нашага выканкаму. Згодна зь ім, усе пэрыядычныя выданьні, якія прадаюцца, павінны ўзгадняцца з ідэалагічным аддзелам выканкаму. Я ўсіх прадпрымальнікаў трымаць у галаве не магу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG