Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: актывістаў выклікаюць у ваенкамат на час "Чарнобыльскага шляху"


Радыё Свабода, Віцебск Выклікі ў аршанскі ваенкамат напярэдадні важных палітычных падзеяў у сталіцы сталіся ўжо звыклымі да мясцовага актывіста Ігара Казьмерчака. Сёньня яму ізноў прыйшла позва: 26-га красавіка ён мусіць зьявіцца ў гэтую ўстанову з вайсковым білетам з 16-й да 18-й гадзіны.

Дарога з Воршы да Менску займае ніяк ня меней за тры гадзіны. Таму, на думку спадара Казьмерчака, памкненьне затрымаць яго відавочнае.

Паводле назіраньняў яшчэ аднаго аршанскага актывіста, Васіля Леўчанкава, усе прыватныя маршруткі-мікрааўтобусы, што ідуць праз Воршу, пільна правяраюцца супрацоўнікамі ДАІ на пад''езьдзе да Менску.

Сёньня ж позву ў Сеньненскі ваенкамат прынесьлі бацькам моладзевага лідэра Віталя Броўкі. Віталь ужо больш за год жыве ў Віцебску, аднак супрацоўнікі ваенкамату напісалі, што ў абласным цэнтры яго знайсьці ня могуць. Таму выклік на 26-га красавіка ў ваенкамат райцэнтра Сянно загадана перадаць бацькам Віталя Броўкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG