Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Радзім Гарэцкі: “Узровень радыяцыі мы пачалі вымяраць ужо 26 красавіка”


Радыё Свабода, Менск Акадэмік Радзім Гарэцкі згадвае, як 1 траўня ішоў са сьцягам на чале сьвяточнай калёны.

(Гарэцкі: ) “Я быў дырэктарам Інстытуту геахіміі й геафізыкі і ўжо ведаў аб усім гэтым, дайшлі да мяне чуткі. І тады я папрасіў нашую службу тэхнікі бясьпекі, у якой была адпаведная прылада для фіксацыі выпраменьваньняў, каб яна зрабіла вымярэньні каля Інстытуту. Але празь некаторы час, мабыць, на наступны дзень, затэлефанавалі з адпаведных органаў і загадалі “спыніць самадзейнасьць”. Маўляў, што гэта вы там паніку наводзіце? І забаранілі. Мы гэта ўжо сталі рабіць больш непрыкметна. Тым часам “на носе” было 1 траўня. Мне затэлефанавалі з ЦК і як дырэктару Інстытуту сказалі: будзе дэманстрацыя, і мы вам даручаем вельмі важную місію — несьці сьцяг ці то прафсаюзаў, ці то гораду Менску — ну, нейкі важны сьцяг. І я з гэтым сьцягам, наперадзе ўсіх калёнаў, доўгі час разам з астатнімі знаходзіўся пад гэтымі радыеактыўнымі ападкамі. Бо тады ўжо на Менск ляцела вельмі й вельмі многа ёду. А першы ёд якраз найбольш небясьпечна ўзьдзейнічае на залозы. Было вельмі непрыемна з гэтага гледзішча. Але тады ніхто асабліва нічога і ня ведаў і праўды ніхто нікому не гаварыў”.
XS
SM
MD
LG