Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Расейскі ВАК прыпыніў выдачу спадару Казуліну дыплёму доктара пэдагагічных навук. У цывілізаванай дзяржаве такога скандалу было б дастаткова для адстаўкі” (1996)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 26 красавіка. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Комуніст”, 1936 год:

“23 красавіка адбыўся выпуск першай партыі ўрачоў беларускага дзяржаўнага медычнага інстытута. Выпушчана 147 новых урачоў. Асноўная маса выпускнікоў накіроўваецца для работы ў сельскія раёны БССР. З 147 чалавек здалі дзяржаўныя экзамены на “выдатна” 16 чалавек. Усяго ў 1936 годзе медінстытут дасць рэспубліцы 480 урачоў. Другая партыя ўрачоў будзе выпушчана ў чэрвені”.

“ЛіМ”, 1966 год. Пра падрыхтоўку Лагойскай раённай бібліятэкі да выбараў у Вярхоўны Савет СССР:

“У памяшканні бібліятэкі абсталяваны куток выбаршчыка і стол даведак. Тут чытачы знойдуць матэрыялы ХХІІІ з’езда КПСС, літаратуру аб дэмакратычных прынцыпах савецкай выбарчай сістэмы, сшытак для пытанняў выбаршчыкаў. Вечарамі ў бібліятэцы можна паслухаць у грамзапісе прамову Ул.І.Леніна “Што такое Савецкая ўлада?” і любімыя песні Ільіча. Бібліятэка рыхтуе тэматычны вечар “У жыцці так яно і будзе, як ХХІІІ з’езд намеціў”, вусны часопіс “Крокі пяцігодкі” і вечар пытанняў і адказаў”.

“Имя”, 1996 год:

“Згодна з інфармацыяй, якая дайшла да нас, расейскі ВАК прыпыніў выдачу спадару Казуліну дыплёму доктара пэдагагічных навук. У цывілізаванай дзяржаве такога скандалу было б дастаткова для адстаўкі чыноўніка любога рангу. Аднак пад крыльцам нашага міністра прафэсара Васіля Стражава падначаленыя могуць спаць спакойна: паважаны Васіль Іванавіч пэўна і ў гэты раз зробіць ўсё магчымае, каб ня вынесьці сьмецьця з хаты. Так што сьпіце спакойна, дарагі Аляксандар Уладзіслававіч. Быць Вам доктарам!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG