Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: трое затрыманых вызваленыя, адзін – пад вартай


Радыё Свабода Позна ўвечары ў аўторак у Бабруйску былі затрыманыя грамадзкія актывісты Мікіта Быцэнка, Юры Сьветлакоў і Аляксей Радомскі. Ноч яны правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Сёньня меўся адбыцца суд, але міліцыянты, якія меліся быць сьведкамі пры разглядзе справы, не зьявіліся ў суд. Паседжаньне перанесенае, а трое актывістаў вызваленыя з-пад варты.

Прычынай затрыманьня, як вынікае з пратаколу, сталася нібыта “нецэнзурная лаянка і непадпарадкаваньне міліцыянтам”.

Паводле праваабаронцы Ігара Ходзькі, які здалёк назіраў за затрыманьнем, міліцэйскі патруль падышоў да хлопцаў на тралейбусным прыпынку. Міліцыянты спраўдзілі дакумэнты, агледзелі асабістыя рэчы, затым прымусілі хлопцаў сесьці ў машыну і некуды павезьлі.

Тым часам праваабаронца Ігар Ходзька паведаміў, што ўчора ў Бабруйску таксама затрымалі сябру БНФ Юрыя Радзімоўскага. Ноч ён правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня. Цяпер ягонае месцазнаходжаньне невядомае. У чым яго вінавацяць, міліцыя не паведамляе.
XS
SM
MD
LG