Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

М.Грыб: 26 красавіка 1986 міліцыя рыхтавалася да першамайскіх


Радыё Свабода, Менск Пра падзеі 20-гадовай даўніны згадвае былы кіраўнік Вярхоўнага Савету Беларусі Мечыслаў Грыб.

(Грыб: ) “Я быў у Віцебску, кіраваў Упраўленьнем унутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму. Праца была звычайная, у звычайным рэжыме. 26 красавіка мы ўсе рыхтаваліся да першамайскіх сьвятаў. У органаў унутраных справаў свае абавязкі — трэба было забясьпечыць парадак падчас шэсьця, дэманстрацыі, у часе параду. Шмат было абавязкаў і задачаў, на якіх мы, уласна кажучы, і канцэнтраваліся.

А што трагедыя здарылася ў такім маштабе, даведаліся дзесьці толькі 28 красавіка. Была і дагэтуль інфармацыя, што на ЧАЭС узьнік пажар, здарылася аварыя. Але тое, што там радыяцыя ці нешта іншае, наагул не было ня толькі размоваў, а нават чутак. Гэта стала неяк абмяркоўвацца ўжо бліжэй да 1 траўня, калі ўсе павыходзілі на дэманстрацыі — і дарослыя, і дзеці. І ўжо пасьля гэтага пачалі паўзьці такія чуткі, што нельга было выходзіць, паколькі ўсюды радыяцыя. Але афіцыйна ніхто нічога не абвяшчаў”.
XS
SM
MD
LG