Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: сацыял-дэмакратам забаранілі мітынгаваць


Радыё Свабода, Берасьце У Берасьцейскім гарвыканкаме спаслаліся на тое, што 1 траўня ніякіх мітынгаў і дэманстрацыяў ня будзе, бо ў гэты дзень улады ладзяць гуляньні ў гарадзкім парку, якому спаўняецца 100 гадоў.

Паводле словаў старшыні гарадзкой арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Рыгора Панфёрава, партыйныя актывісты былі гатовыя правесьці сваю акцыю ў часе гуляньняў з нагоды юбілею парку, аднак і на гэта атрымалі адмову ад мясцовых уладаў.

Спадар Панфёраў мяркуе, што ўлады занепакоеныя тым, што на Берасьцейшчыне зараз актыўна зьбіраюцца подпісы ў падтрымку Аляксандра Казуліна, а на ягонае імя ў Жодзінскі сьледчы ізалятар ужо накіравана некалькі сотняў паштовак, у якіх выказваюцца віншаваньні са сьвятам 1 траўня.

Нягледзячы на забарону ў правядзеньні мітынгу і шэсьця, берасьцейскія сацыял-дэмакраты не адмаўляюцца ад намеру далучыцца да афіцыйных і правесьці ўласныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 1 мая.
XS
SM
MD
LG