Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адваката Казуліна прыцягваюць да адказнасьці


Радыё Свабода Ігара Рынкевіча - абаронцу былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна абвінавачваюць у хуліганстве. Заўтра ў 10 гадзінаў ён павінен быць у судзе Маскоўскага раёну Менску.

Паводле міліцыі, Рынкевіч “учыняў хуліганскія дзеяньні” каля Кастрычніцкага аддзелу міліцыі 2 сакавіка. У гэты дзень пры спробе прайсьці на ўсебеларускі народны сход быў зьбіты і дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС Аляксандар Казулін. Каля гэтага аддзелу міліцыі тады сабраліся родныя і прыхільнікі Казуліна. Быў там і Ігар Рынкевіч. Паводле рапартаў байцоў спэцаддзелу “Алмаз”, юрыст лаяўся матам і некуды прарываўся. Паводле Рынкевіча, каля РАУС ён перадаў паперу аб уступленьні ў справу і спакойна стаяў з партфэлем і пасьведчаньнем у руках. На яго ззаду напаў невядомы , заціснуў горла і зацягнуў у аўтобус.
XS
SM
MD
LG