Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сайт "Мартыралёгу" адкрывае блог


Радыё Свабода "Мартыралёг Беларусі" – грамадзкая арганізацыя, якая дасьледуе злачынствы камунізму ў Беларусі, зьбірае інфармацыю аб ахвярах тэрору і ягоных выканаўцах. “Мартыралёг” быў створаны 19 кастрычніка 1988 году. Цяпер старшынёй арганізацыі зьяўляецца Мая Кляшторная.

У 2004 годзе ў Інтэрнэце зьявіўся сайт “Мартыралёгу”. Летась на ім былі выстаўленыя матэрыялы аб некалькіх тысячах чалавек, забітых сталінскімі карнікамі ў гады “вялікага тэрору”. Днямі на сайце “Мартыралёгу” зьявіўся новы разьдзел, створаны дзякуючы высілкам карэспандэнткі Радыё Свабода Ганны Соусь і вэб-рэдактара нашага радыё Ўладзімера Каткоўскага.

Пра зьмест новага разьдзелу “Мартыралёгу” распавядае Ўладзімер Каткоўскі:

(Каткоўскі: ) "Да асноўнага зьместу сайту – архіваў са зьвесткамі пра ахвяры сталінскіх рэпрэсій – быў дададзены цалкам новы інтэрактыўны разьдзел, так званы блог альбо онлайнавы дзёньнік.

У гэты онлайн-дзёньнік ужо дадаецца і будзе дадавацца далей сьвежая інфармацыя і навіны: лісты ад наведнікаў сайту, новая інфармацыя пра ахвяры, навіны пра Курапаты, Дзяды, іншыя акцыі зьвязаныя са сталінскімі рэпрэсіямі ў Беларусі.

Я мяркую, што фармат блогу больш прыдатны для інтэрактыўнага і хуткага абмену інфармацыі ў сеціве. І я спадзяюся, што гэтае новаўвядзеньне выкліча рост цікавасьці ў інтэрнэце да гэтага праекту."

Адрас вэбсайту "Мартыралёгу": www.martyraloh.org.
XS
SM
MD
LG