Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыльскія канфэрэнцыі й імпрэзы адбываюцца па ўсім сьвеце


Радыё Свабода У гэтыя дні ў розных краінах сьвету адбываюцца навуковыя канфэрэнцыі і культурныя імпрэзы, прысьвечаныя 20-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы.

Вось толькі некаторыя прыклады зь вялікага сьпісу:

– У Парыжы 28 красавіка францускай публіцы будзе прадстаўленая араторыя “І вы забудзеце нас” па кнізе Сьвятланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”

– Напачатку траўня ва украінскім музэі Нью-Ёрку адкрыецца вялікая экспазыцыя дакумэнтаў “Чарнобыль плюс 20: Гэта наша зямля – мы ўсё яшчэ тут жывем”

– Напачатку красавіка ў Бэрліне прайшоў вялікі міжнародны навуковы кангрэс “20 гадоў жыцьця з Чарнобылем – досьвед і ўрокі для будучыні”

– 16 красавіка ў Токіё прайшлі навуковы сымпозіюм і выстава пад назвай “20 гадоў пасьля чарнобыльскай катастрофы – што было, што ёсьць цяпер”

– У штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адбылася 15-я міжнародная канфэрэнцыя "Здароўе і навакольнае асяродзьдзе", асноўная тэма канфэрэнцыі – жыцьцё пад радыяцыяй у сучасным сьвеце – досьвед Хірасімы, Нагасакі і Чарнобыля

– Заўтра бэльгійскае дзяржаўнае агенцтва ядзернага кантролю ладзіць сэмінар “Генэтычныя і эмбрыянальныя рызыкі: дадзеныя Чарнобыля”

– 26 красавіка ў Сэнт-Джэймскім саборы Лёндана адбудзецца набажэнства па ахвярах Чарнобыля.

Гэта толькі некаторыя з навуковых і культурных падзеяў, падчас якіх людзі ва ўсім сьвеце ушануць памяць ахвяраў катастрофы і спрабуюць зрабіць высновы з жыцьця пасьля Чарнобыля.
XS
SM
MD
LG