Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўшчына: данос як сродак барацьбы з апазыцыяй


Радыё Свабода, Магілёўская вобласьць У лісьце, дасланым у Горацкі райаддзел міліцыі, грамадзяне Гусева й Шадроў зьвінавацілі групу грамадзкіх актывістаў у публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі.

Супрацоўнікі міліцыі распачалі праверку фактаў. Калі яны пацьвердзяцца, Эдуарду Брокараву, Віктару і Ірыне Каральковым, Сяргею Дулубу ды Андрэю Юркову пагражае крымінальная справа за абразу прэзыдэнта Беларусі.

Як паведаміў Віктар Каралькоў, супрацоўнікі райаддзелу міліцыі не знайшлі ў Горках асобаў, якія напісалі ліст, але шукаць працягваюць.

Спадара Каралькова зьдзіўляе, што ў лісьце шмат падрабязнасьцяў сямейнага жыцьця, якія вядомыя толькі блізкім сваякам. Падчас гаворкі сьледчы Ваўковіч надаваў асаблівую ўвагу словам, якімі нібыта зьняважаны Аляксандар Лукашэнка.

Віктар Каралькоў і ягоная жонка Ірына падпісалі ў сьледчага пратакол і даведку пра азнаямленьне з артыкулам пра абразу прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Эдуард Брокараў у тэлефоннай гаворцы назваў ліст правакацыяй. Ён паведаміў, што заклікаў супрацоўнікаў міліцыі выкрыць аўтараў і прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG