Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над актывістам з Астраўца адклалі


Радыё Свабода Івана Крука, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, абвінавачваюць па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу Беларусі — гвалт над супрацоўнікам міліцыі.

Першае паседжаньне Лідзкага раённага суду ў гэтай справе адбылося ў Астраўцы, а сёньня судовы працэс працягваўся ў Лідзе. У судзе высьветлілася: рэчавага доказу — курткі міліцыянта, зь якой Іван Крук нібыта зрываў пагоны — з Астраўца не прывезьлі. Без дасьледаваньня рэчавага доказу суд ня здолеў працягваць паседжаньне.

Іван Крук, як і падчас сьледзтва, заявіў у судзе, што справу супраць яго сфабрыкавалі супрацоўнікі міліцыі. Ён сьцьвярджае, што ніякіх гвалтоўных дзеяньняў да міліцыянта не ўжываў, а справу завялі, бо ён зьбіраў подпісы за апазыцыйнага кандыдата. Падчас ператрусу ў кватэры Крука былі суседзі й знаёмыя — яны засьведчылі ў судзе, што Крук гвалту да міліцыянта не ўжываў.

Ператрус у кватэры Івана Крука, які ў той час зьбіраў подпісы за Аляксандра Мілінкевіча, адбыўся таму, што міліцыя западозрыла ягонага сына-дзесяціклясьніка ў крадзяжы грошай.

Ніякіх улікаў міліцыянты супраць сына не знайшлі, але іх зацікавіў кампутар, пятнаццаць бюлетэняў Кангрэсу дэмакратычных сілаў, некалькі экзэмпляраў мясцовага бюлетэню “Інфарматар”. Кампутара Іван Крук забраць ня даў — скінуў яго са стала на падлогу й разьбіў.

Суд над актывістам адкладзены на 5 траўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG