Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“З рэдакцыі канфіскаваныя арыгіналы вершаў і рэпартажаў Адамовіча, а таксама здымак ягонай былой жонкі, на якім яна сфатаграфаваная ў кампаніі з Аляксандрам Лукашэнкам” (1996)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 25 красавіка. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Беларуская справа”, 1926 год. З Горадні:

“30 сакавіка 1926 г. акружны суд у Горадні разглядаў справу Ігната Вагнэра, абвінавачанага з арт.102 часьць ІІ, у распаўсюджываньні камуніст. літэратуры, брашуры “Жыцьцё Леніна” і інш., знойдзеных у абвінавачанага, а таксама ў імкненьні да замены сёньняшняга дзяржаўнага ладу на савецкі… Суд, разглядзеўшы справу і папытаўшыся сьведкаў, Вагнэра апраўдаў, а літэратуру “Жыцьцё Леніна” і інш. пастанавіў зьнішчыць”.

“Знамя юности”, 1986 год. Пра ІХ зьезд пісьменьнікаў Беларусі:

“Крытычна, з высокай партыйнай патрабавальнасьцю ацэньвалі дэлегаты зробленае, вялі прынцыповую размову пра шляхі далейшага разьвіцьця беларускай савецкай літаратуры, пра неабходнасьць больш глыбока ўваходзіць у сутнасьць пераменаў, што адбываюцца ў нашым жыцьці, мастацкага іх асэнсаваньня. Рэзалюцыя зьезду вызначыла дакладную праграму дзейнасьці пісьменьніцкай арганізацыі рэспублікі дзеля выкананьня рашэньняў XXVII зьезду КПСС”.

“Свабода”, 1996 год. Пра ператрус у рэдакцыі газэты “Наша Ніва”:

“Падставай было тое, што з гэтым тыднёвікам апошні час супрацоўнічаў паэт і журналіст Славамір Адамовіч, які знаходзіцца цяпер у ізалятары КДБ пад следствам. З архіва рэдакцыі канфіскаваныя арыгіналы некалькіх вершаў і рэпартажаў Адамовіча, а таксама здымак ягонай былой жонкі, на якім яна сфатаграфаваная ў кампаніі з Аляксандрам Лукашэнкам”.
XS
SM
MD
LG