Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На эгіпецкім курорце ў Дагабе здарыўся тэракт


Радыё Свабода Тры выбухі здарыліся 24 красавіка каля сёмай гадзіны вечара на кірмашы і ў рэстаране эгіпецкага курорту Дагаб, што на ўзьбярэжжы Чырвонага мора.

Прынамсі 22 чалавекі загінулі, сярод якіх тры замежнікі. Больш як сто чалавек былі параненыя. Афіцыйныя асобы заяўляюць, што колькасьць ахвяраў можа павялічыцца. Прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак назваў выбухі тэрарыстычным актам і заклікаў пакараць нападнікаў.

Летась у ліпені на Сынайскай паўвысьпе ў горадзе Шарм-эш-Шэйх адбыўся тэракт, падчас якога загінулі 60 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG