Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч: Польшча прапанавала 300 месцаў для пацярпелых студэнтаў


Радыё Свабода, Менск Сёньня на палітычнай радзе аб’яднаных дэмакратычных сілаў разглядалася прапанова штабу экс-кандыдата на пасаду прэзыдэнта Аляксандра Казуліна аб стварэньні нацыянальнага грамадзкага камітэту для абароны рэпрэсаваных.

Штаб Казуліна вінаваціць каманду Аляксандра Мілінкевіча ў спробе манапалізацыі дзейнасьці для абароны рэпрэсаваных. Паводле Аляксандра Мілінкевіча, гэтай дзейнасьцю займаюцца грамадзкія арганізацыі, і ягоны штаб у свой час толькі дапамагаў ім.

(Мілінкевіч: ) “Паступова гэтую працу ўзялі на сябе праваабарончыя арганізацыі і новыя ініцыятывы – “Вясна”, БАЖ, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Задзіночаньне беларускіх студэнтаў, Зьвяз лекараў, Таварыства прававых дасьледаваньняў і новаўтвораная арганізацыя бацькоў студэнтаў, якія пацярпелі і якія былі ў турмах. Штаб дапамог ім памяшканьнем, тэхнікай. Яны працуюць штодня. База дадзеных даволі вялікая. Выдаткаваныя сродкі даволі вялікія, я думаю, што больш, чым студэнтаў пацярпелых, прапанавана месцаў на навучаньне ў розных краінах. Адна Польшча – 300 месцаў. У нас, відаць, ня будзе 300 ахвотных паехаць за мяжу. Паступілі прапановы ад Чэхіі, Літвы, Славаччыны, Нарвэгіі, Нямеччыны”.

Аляксандар Мілінкевіч вітае аб’яднаньне ўсіх зацікаўленых структур у справе дапамогі пацярпелым ад рэпрэсіяў.
XS
SM
MD
LG