Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Спробы падлічыць колькасьць ахвяраў аварыі на ЧАЭС – марныя"


Радыё Свабода Пра гэта заявіў ў інтэрвію брытанскай газэце "Дэйлі тэлеграф" былы рэктар Гомельскага мэдыцынскага інстытута прафэсар Юры Бандажэўскі. Артыкул навукоўца апублікаваны ў сёньняшнім нумары газэты.

Паводле Бандажэўскага, вялікая колькасьць цэзію ў стратасфэры тлумачыцца ня толькі выбухам на Чарнобыльскай АЭС, але таксама выпрабаваньнямі ядзернай зброі. Ён называе "абсалютным глупствам" шырокамаштабныя ядзерныя дасьледаваньні, што сёньня праводзяцца ў Эўропе.

На думку Юрыя Бандажэўскага, аўтары даклада МАГАТЭ і іншых агенцтваў ААН, згодна зь якім агульная колькасьць людзей, якія загінулі або могуць загінуць у выніку аварыі на ЧАЭС, складзе 4-9 тысяч чалавек, "хочуць падвесьці рысу пад аварыяй". "Высновы даклада зьневажаюць тых, хто пацярпеў у выніку гэтай катастрофы", – зазначыў прафэсар Бандажэўскі.

Ён патлумачыў, што "немагчыма з дакладнасьцю вызначыць, чым быў выкліканы сьмяротны выпадак ракавага захворваньня – курэньнем ці радыяцыяй, як і ў выпадку з сардэчнымі хваробамі гэта можа быць радыяцыя альбо алькаголь".

Юры Бандажэўскі зазначыў, што ўзровень сардэчна-сасудзістых захворваньняў у Беларусі – самы высокі ў Эўропе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG