Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскі актывіст З.Салаўёў пакараны 10 суткамі адміністрацыйнага арышту


Радыё Свабода, Магілёў Намесьнік магілёўскай гарадзкой суполкі партыі БНФ, былы вязень турмы на Акрэсьціна Зьміцер Салаўёў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў пятніцу. Паводле пратаколу, ён у банкаўскім цэнтры нецэнзурна лаяўся, размахваў рукамі і не падпарадкоўваўся заўвагам міліцыянтаў. Двое сутак Зьміцер Салаўёў правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня на вул. Крупскай у Магілёве. На знак пратэсту ён абвясьціў галадоўку.

Паводле Ўладзімера Краўчанкі, абаронцы інтарэсаў сп. Салаўёва, судзьдзя Андрэй Юрчанка пры вынясеньні прысуду абапіраўся толькі на сьведчаньні міліцыянтаў. Ён адмовіўся выклікаць супрацоўнікаў банка і сувязістаў, якія былі сьведкамі затрыманьня.

Міліцыянты, сяржант Таранаў ды старшы прапаршчык Рыбакоў, у сваіх паказаньнях паўтарылі факты, выкладзеныя ў пратаколе: затрыманы нецэнзурна лаяўся ды абражаў іх гонар. Сп. Юрчанка вынес прысуд без абвяшчэньня перапынку.

У судзе Зьміцер Салаўёў заявіў, што будзе працягваць галадоўку пратэсту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG