Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэя Клімава і Паўла Севярынца зноў ізалююць у спэцкамэндатуры


Радыё Свабода 25 і 26 красавіка Андрэю Клімаву загадана не выходзіць на працу і ўвогуле не пакідаць тэрыторыі спэцкамэндатуры ў вёсцы Баршчоўка Рэчыцкага раёну, дзе ён адбывае пакараньне “хіміяй”. Прычынаў палітыку не патлумачылі.

Андрэй Клімаў мяркуе, што яго ізалююць у сувязі з правядзеньнем апазыцыяй у Гомелі й Менску акцыяў да гадавіны чарнобыльскай катастрофы.

У сакавіку падчас выбараў Андрэя Клімава гэтаксама дадаткова ізалявалі. Спачатку былога дэпутата зьмясьцілі на тыдзень у турму, а потым яшчэ тыдзень не дазвалялі пакідаць спэцкамэндатуры.

Пра забарону пакідаць тэрыторыю спэцкамэндатуры 25-26 красавіка папярэдзілі й лідэра “Маладога фронту” Паўла Севярынца, які адбывае “хімію” ў Полацкім раёне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG