Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Каб лепш абслугаваць насельніцтва ўскраін на тэрыторыі пасёлка “Комінтэрн”, Грушаўскага пасёлка і Камароўкі ў дні свята будуць дэманстравацца гукавыя і нямыя кінофільмы”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 24 красавіка

“ЛіМ”, 1936 год. Пра падрыхтоўку да 1 траўня:

“Белдзяржкіно да першамайскіх свят адкрывае дзіцячы кінотэатр. У дні свята ва ўсіх кінотэатрах горада наладжваюцца дармовыя кіносеансы для дзяцей і чырвонаармейцаў. На кватэрах 10 лепшых стаханаўцаў будуць прадэманстраваны лепшыя гукавыя фільмы. Каб лепш абслугаваць насельніцтва ўскраін на тэрыторыі пасёлка “Комінтэрн”, Грушаўскага пасёлка і Камароўкі ў дні свята будуць дэманстравацца гукавыя і нямыя кінофільмы”.

“Ніва”, 1956 год. Артыкул з “Трыбуны люду”:

“КПСС з усёй пераканаўчасцю выявіла шкоднасць памылак і скажэнняў, да якіх давёў у Советскім Саюзе культ асобы. Але КПСС адначасова з цэлай сілай падкрэсліла вялікія перамогі советскіх народаў на працягу апошніх дваццаці год… Перамагаем агранічэнні і прымітывізм, да якіх даходзіла наша прапаганда, паказваючы адносіны ў капіталістычных краінах”.

“Народная Воля”, 1996 год:

“У канцы мінулага тыдня стала вядома: на розных станцыях рэспублікі затрымана больш за трыста вагонаў з алькагольнымі напоямі, якія па дакумэнтах гандлёва-экспартнага прадпрыемства “Торгэкспо” ішлі з Галяндыі й Нямеччыны ва ўсходнім кірунку… Рэдакцыя “Народнай Волі” зьвязалася з высокапастаўленымі асобамі КДБ, МУС, іншых структураў, і ўсе пацьвердзілі факт затрымкі вагонаў з прадукцыяй, закупленай “Торгэкспо”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG