Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На месцы, дзе месяц назад стаяў намётавы лягер, прайшоў флэш-моб (фота)


Радыё Свабода, Менск Дзясяткі маладых людзей прыйшлі сёньня на Кастрычніцкую плошчу, каб прыгадаць падзеі месячнай даўніны. Месяц таму супрацоўнікі міліцыі зруйнавалі намётавы лягер. Некалькі сотняў людзей былі затрыманыя.

Маладыя людзі прыйшлі на плошчу, каб дакрануцца далонямі да зямлі. Яны кажуць, што такім чынам выказваюць салідарнасьць з тымі, хто сядзеў у турмах, хто быў зьбіты, звольнены з працы ці выключаны з вучобы. Сюды прыйшлі бацькі з маленькімі дзецьмі, дзеці таксама, гледзячы на бацькоў, дакрануліся далонямі да зямлі.

На плошчы ў часе акцыі было шмат байцоў спэцназу, але ніводнага чалавека не затрымалі.









XS
SM
MD
LG