Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Вялікдзень П.Севярынцу дазволілі наведаць царкву


Радыё Свабода Адміністрацыя Ветрынскай спэцкамэндатуры дазволіла Паўлу Севярынцу наведаць царкву, і сёньня ад ранку ён наведаў Багаяўленскі сабор. Вядомы палітык больш як восем месяцаў знаходзіцца на “хіміі” ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну, куды яго саслалі за арганізацыю вулічных пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў.

Адбыўшы траціну тэрміну, асуджаныя да абмежаваньня волі, калі яны не парушалі рэжыму, накіроўваюцца на выпраўленчыя працы па месцы жыхарства. Севярынец, які асуджаны да двух гадоў абмежаваньня волі, траціну тэрміну адбыў, і зьбіраўся падаваць заяву з просьбаю аб пераводзе яго ў Віцебск, але адміністрацыя спэцкамэндатуры паведаміла, што заява ягоная разглядацца ня будзе, і ён мусіць адбываць пакараньне там, дзе загадаюць.

Павал таксама паведаміў журналістам, што 25 і 26 красавіка ён ізноў будзе ўзяты пад варту і мусіць пастаянна знаходзіцца ў пакоі спэцінтэрнату.
XS
SM
MD
LG