Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ф.Кастра: "Зь беларускага ўраду можна сфармаваць баскетбольную каманду"


Радыё Свабода У Гаване ў Палацы рэвалюцыі адбылася сустрэча беларускага прэм’ера Сяргея Сідорскага з кубінскім лідэрам Фідэлем Кастра. Спадар Кастра заявіў, што Куба зьяўляецца сябрам Беларусі і выказаў зацікаўленасьць у пастаўках на Кубу беларускай тэхнікі.

Як падае агенцтва "Інтэрфакс" са спасылкай на прэсавую службу кубінскага лідэра, сустрэча Фідэля Кастра зь беларускай дэлегацыяй была нестандартнай: ён абдымаў кожнага сябра дэлегацыі, клаў руку на плячо і дэманстраваў сваю зацікаўленасьць да Беларусі. Кастра заявіў таксама, што беларусы – высокія людзі, і зь беларускага ўраду адразу можна было б сфармаваць баскетбольную каманду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG