Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста папярэдзілі, што 26 сакавіка ў Менску рыхтуюцца беспарадкі


Радыё Свабода, Гарадзенская вобласьць Намесьнік старшыні Ваўкавыскага РАУС, спадар Глебаў, спэцыяльна прыяжджаў да дому актывіста Віталя Гуляка, каб параіць яму 26 сакавіка нікуды з гораду не выяжджаць. Са слоў Гуляка, міліцыянт яму сказаў, што мае інфармацыю, быццам 26 сакавіка ў Менску рыхтуюцца беспарадкі. І міліцыя, маўляў, турбуецца аб ягоным здароўі.

Віталь Гуляк, зь яго ж слоў, быў вельмі зьдзіўлены такім клопатам і адказаў міліцыянту, што калі ў яго нешта здарыцца са здароўем, то ён зьвернецца не ў міліцыю, а ў паліклініку.

Падчас выбарчай кампаніі ў Віталя Гуляка міліцыянты рабілі ў кватэры ператрус. Яго падазравалі ў напісаньні палітычных графіці на будынках у цэнтры гораду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG