Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Берасьце: буйны пажар на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны


Радыё Свабода, Берасьце Сёньня а 16-й гадзіне над Берасьцем зьявілася незвычайная хмара, якая на кароткі час накрыла большую частку гораду й прымусіла хвалявацца мясцовых жыхароў.

Прычынай стаўся пажар чыгуначнай цыстэрны, у якой знаходзіўся фарбавальнік. Цыстэрна паступіла на адрас фірмы “СтіМ”, якая зьяўляецца адным з самых вядомых рэзыдэнтаў свабоднай эканамічнай зоны “Берасьце”. Фірма “СтіМ” спэцыялізуецца на вырабе фарбы для дарожнай разьметкі.

Супрацоўнікам Міністэрства надзвычайных сытуацыяў у Берасьцейскай вобласьці спатрэбілася паўтары гадзіны, каб пагасіць полымя. Дзеля гэтага на месцы пажару працавала да дзесяці пажарных машынаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, ахвяраў сярод насельніцтва няма, прычыны пажару (верагодна, яму папярэднічаў выбух) цяпер высьвятляюць.
XS
SM
MD
LG