Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: КДБ правёў вобыск у офісе "Вясны"


Радыё Свабода, Берасьце У берасьцейскім офісе, які займае ліквідаваны ўладамі праваабарончы цэнтар “Вясна”, адбыўся вобшук з удзелам міліцыянтаў і супрацоўнікаў КДБ.

Падставай для ўварваньня ў гэтае памяшканьне міліцыянты назвалі інфармацыю пра тое, што ў кватэры вырабляецца і захоўваецца друкаваная прадукцыя “антыпрэзыдэнцкага” зьместу.

Вобшук працягваўся каля трох гадзінаў. У часе яго былі сканфіскаваныя агляды праваабарончага цэнтру “Вясна” наконт папярэдніх выбарчых кампаніяў, друкаваныя матэрыялы, прысьвечаныя Дню Волі, а таксама брашуры па незалежным назіраньні, якія тычацца прэзыдэнцкіх выбараў у 2001 годзе.

Пасьля заканчэньня вобшуку праваабаронцу Ўладзімера Малея адвезьлі ў Ленінскі РАУС Берасьця, дзе склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні за пашырэньне друкаваных матэрыялаў, “якія наносяць шкоду дзяржаве”.

Спадар Малей мяркуе, што неўзабаве гэтая справа будзе разглядацца на паседжаньні раённай адміністратыўнай камісіі, якая і вызначыць пакараньне для праваабаронцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG