Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: былы галоўны кантралёр асуджаны на 9 гадоў


Радыё Свабода Канстанціна Сіневіча, які ў апошнія гады ўзначальваў Камітэт дзяржаўнага кантролю Берасьцейскай вобласьці і працаваў старшынём Кобрынскага райвыканкаму, прызналі вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу і асудзілі на 9 гадоў пазбаўленьня волі.

У прыватнасьці, спадара Сіневіча абвінавацілі ў атрыманьні хабару 300 даляраў ад прадпрымальніка за спрыяньне ў арганізацыі спартовых спаборніцтваў.

Акрамя таго, чыноўніка прызналі вінаватым у тым, што ён стаў удзельнікам дарожна-транспартнага здарэньня, але загадаў супрацоўніку ДАІ скласьці пратакол аб правапарушэньні на кіроўцу Кобрынскага райвыканкаму.

Яшчэ адзін пункт абвінавачаньня Канстанціна Сіневіча тычыўся знойдзеных у ягонай кватэры падчас ператрусу патронаў да пісталета сыстэмы Макарава.

Сам Канстанцін Сіневіч з абвешчаным выракам (9 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму) не пагадзіўся й зьбіраецца абскарджваць сёньняшняе рашэньне судовай калегіі Берасьцейскага абласнога суду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG