Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне "Свабоды" каля будынку БТ – пра інцыдэнт зь Зімоўскім


Радыё Свабода Санкцыі Эўразьвязу ў дачыненьні беларускіх чыноўнікаў пачалі дзейнічаць. Кіраўніка Беларускага тэлебачаньня Аляксандра Зімоўскога й памочніка прэзыдэнта Алега Праляскоўскага не пусьцілі нават транзытам праз Канаду. Як да гэтага ставяцца супрацоўнікі БТ і шараговыя грамадзяне?

(Карэспандэнтка: ) “Кіраўніцтва Беларускага тэлебачаньня, якое тут побач знаходзіцца, і галоўнага ідэоляга адміністрацыі прэзыдэнта не пусьцілі нават транзытам праз Канаду на Кубу. Як вы ставіцеся да санкцыяў Эўразьвязу?”

(Спадар: ) “Ой, без паняцьця. Я пра гэта ня чуў”.

(Спадарыня: ) “Мы ня ведаем пра гэта”.

(Хлопец: ) “Я ніяк ня стаўлюся да гэтага. Я проста не хачу даваць ніякіх камэнтароў на гэтую тэму. Прабачце, калі ласка”.

(Карэспандэнтка: ) “А чаму? Вы тут працуеце?”

(Спадар: ) “Без камэнтароў”.

(Карэспандэнтка: ) “Учора не пусьцілі кіраўніка Беларускага тэлебачаньня, якое тут побач, і галоўнага ідэоляга...”

(Спадар: ) “Мы займаем пасады на тэлебачаньні...”

(Карэспандэнтка: ) “А як вы ставіцеся да таго, што шэфа не пусьцілі? Ананімна абсалютна...”

(Спадар: ) “Не-не-не!”

Супрацоўнікі Беларускага тэлебачаньня аказаліся нешматслоўнымі, а вось звычайныя мінакі — больш гаваркія.

(Карэспандэнтка: ) “Ці чулі вы, што санкцыі Эўразьвязу ў дачыненьні беларускіх чыноўнікаў пачалі дзейнічаць, і Зімоўскага і Праляскоўскага не пусьцілі нават пралётам на Кубу праз заходнія краіны?”

(Студэнт: ) “Я лічу, што правільна зрабілі. Няма чаго ім там рабіць. Калі яны тут абліваюць брудам усю апазыцыю, дык яны й іншыя краіны будуць таксама паліваць.

Кажуць, што журналістыка — другая з найстаражытнейшых прафэсіяў, дык гэтыя спадары даўно ўжо з другой перайшлі ў першую”.

(Студэнт: ) “Я лічу, што ўсе людзі павінна хаця б спрабаваць дамаўляцца”.

(Спадар: ) “Гэта вельмі складанае пытаньне”.

(Спадар: ) “Я вельмі добра да гэтага стаўлюся, таму што за ўсе свае ўчынкі трэба адказваць”.

(Хлопец: ) “Так ім і трэба.”

(Спадар: ) “Назіраем практычны вынік, першы хіба. У тым сэнсе, што шмат дэкляравалася, а цяпер мы бачым, як гэта на практыцы ўсё зьдзяйсьняецца. Няхай адчуюць нейкі дыскамфорт”.

(Студэнт: ) “Трэба ж неяк гэтых злачынцаў абмяжоўваць ад цывілізаванага сьвету. Я думаю гэта самыя мяккія санкцыі, якія да іх можна было ўжыць. Добра б было, каб яшчэ рахункі ў банках замарозілі”.

(Хлопец: ) “Я б іх не пусьціў ня толькі на Кубу, але і ў любое цывілізаванае грамадзкае месца”.

(Дзяўчына: ) “Я лічу, што гэта вельмі правільна. Гэтым дадуць зразумець, што цяперашнія афіцыйныя ўлады не зусім правільна паводзяць сябе”.

(Спадар: ) “Гэтыя людзі павінны неяк адказваць за свае дзеяньні”.
XS
SM
MD
LG