Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: "Няма большых сяброў у Расеі, чым людзі ў пагонах"


Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка сёньня выказаў падзяку і запэўніў расейскага міністра абароны Сяргея Іванова, што Беларусь застанецца “фарпостам” на заходніх рубяжах Расеі, і нікуды не зьбіраецца “паварочваць”.

“Няма большых сяброў у Расеі, чым людзі ў пагонах, і няма больш эфэктыўнага супрацоўніцтва, чым у вайсковых ведамстваў”.

Спадар Лукашэнка выказаў асабістую падзяку спадару Іванову за падтрымку ўладаў Беларусі на міжнароднай арэне: “Нам вельмі прыемна, калі міністар абароны РФ дакладна фармулюе сваю асабістую пазыцыю і пазыцыю Расеі па Беларусі”,– заявіў А. Лукашэнка.

Нагадаем, у лютым, перад выбарамі ў Беларусі міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў заявіў:

“Мы адмоўна ставімся да магчымасьці ўзьнікненьня беспарадкаў пасьля выбараў у Беларусі і лічым неабходным зрабіць усё, каб іх не было”.
XS
SM
MD
LG