Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь хоча больш супрацоўнічаць з Іранам


Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка сёньня выказаў зацікаўленасьць у далейшым разьвіцьці адносін з Іранам, пра гэта ён сказаў на сустрэчы з іранскім міністрам гандлю Масудам Мір-Казэмі.

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, таваразварот Беларусі й Ірану не адпавядае патэнцыялу, паколькі Іран зьяўляецца багатай краінай, уваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых экспарцёраў нафты.

А. Лукашэнка папрасіў прадстаўніка ўраду Ірану перадаць прэзыдэнту гэтай краіны Махмуду Ахмадзінэджаду, што ўсё, аб чым бакі раней дамаўляліся, будзе рэалізавана афіцыйным Менскам.

Іранскі міністар перадаў А. Лукашэнку асабістае пасланьне ад прэзыдэнта Ірану Ахмадзінэджада, у якім адзначаецца супольнасьць падыходаў дзьвюх краін у палітычнай і эканамічнай галінах. Іранскі міністар паведаміў, што прэзыдэнт Ахмадзінэджад таксама уважліва сочыць за разьвіцьцём супрацоўніцтва зь Беларусьсю.

***

Іран перажывае цяпер востры крызыс у адносінах з краінамі Захаду з-за сваёй супярэчлівай ядзернай праграмы.

ЗША намагаецца ўтаймаваць ядзерныя амбіцыі прэзыдэнта Ірану.

Тым часам кіраўнік расейскага агенцтва ў пытаньнях атамнай энэргіі Сяргей Кірыенка выступіў учора ў абарону права Ірану на разьвіцьцё праграмы ядзернай энэргетыкі, але падкрэсьліў, што ўсясьветная супольнасьць мае права на забарону пашырэньня ядзернай зброі. Расейскі чыноўнік таксама абверг зьвесткі пра тое, што будаўніцтва Масквой ядзернай станцыі ў Бушэры прадстаўляе сабой пагрозу што да пашырэньня ядзерных тэхналёгіяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG