Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пісьменнікі рэзка асудзілі “творчую” практыку А.Маўзона, адзначылі многія моманты “запазычэнняў” і кампіляцыі і ў іншых яго творах” (1956)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 21 красавіка. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“ЛіМ”, 1936 год:

“Выдатны фільм советскай кінематаграфіі “Партыйны білет” праходзіць з вялікім поспехам у Менску. У лепшым кіно-тэатры “Чырвоная зорка” ад 13 да 19 красавіка фільм глядзела 25 000 чалавек. У выходны дзень 18 красавіка было наладжана 7 сеансаў. Калектывамі глядзелі фільм: рабочыя завода імя Кірава і рабочыя фабрыкі імя Куйбышэва, начсклад менскага гарнізона, студэнты ВНУ і тэхнікумаў. Прыязджаюць экскурсіямі глядзець фільм калгаснікі Менскага раёна. Фільм будзе дэманстравацца ў Менску да першамайскіх свят”.

“ЛіМ”, 1956 год:

“Учора прэзідыум СП БССР разгледзеў пытанне аб неэтычным, недастойным савецкага пісьменніка ўчынку драматурга А.Маўзона. А.Маўзон напісаў па сюжэту твора Ю.Лапцева “Шлях адкрыт” сцэнарый фільма “Зялёныя агні”, але выдаў яго за арыгінальную працу, якую змясціў і ў альманаху “Советская Отчизна”. Пісьменнікі… рэзка асудзілі “творчую” практыку А.Маўзона, адзначылі многія моманты “запазычэнняў” і кампіляцыі і ў іншых яго творах. Прэзідыум асудзіў ганебны ўчынак А.Маўзона і аб’явіў яму суровую вымову”.

“Народная воля”, 1996 год. Выступ Пятра Краўчанкі ў Вярхоўным Савеце:

“Аляксандр Рыгоравіч! Дубінка — гэта не сіла закона. Гэта праяўленне слабасці. Я заўсёды стану на бок тых, каго б’юць. Гэта апошні аргумент, які мы не павінны выкарыстоўваць. Я працаваў адным з кіраўнікоў гарадскога камітэта партыі. Выступаў на дзесяці мітынгах. Ніколі я не даваў загад на тое, каб прымяняліся дубінкі… Што мы робім? Мы расколваем нацыю. Нейкая колькасць людзей будзе і далей, што называецца, наэлектрызоўвацца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG