Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскія ўлады не дазволілі правесьці чарнобыльскі мітынг


Алег Грузьдзіловіч, Менск Мітынг да 20-годзьдзя чарнобыльскай аварыі актывісты апазыцыйнага руху зьбіраліся правесьці 25 красавіка. Меркавалася, што ў мітынгу возьмуць удзел да 5 тысяч чалавек, плянаваўся выступ лідэра аб’яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча.

Аднак 21 красавіка арганізатарам мітынгу стала вядома, што аблвыканкам не дазволіў яго правесьці, спаслаўшыся на тое, што заяўка нібыта была складзеная недакладна.

Таксама няпэўна, ці адбудзецца ў Гомелі канфэрэнцыя ў праблемах наступстваў чарнобыльскай катастрофы, у якой плянавалі ўзяць удзел навукоўцы Васіль Несьцярэнка, Іван Нікітчанка ды іншыя адмыслоўцы і грамадзкія дзеячы. “За арэнду залі былога Палацу культуры таварыства глухіх, у якім плянавалася праводзіць канфэрэнцыю, ужо заплачана 200 тысяч рублёў авансу, але нечакана нам заявілі, што 25 красавіка ў палацы будзе выходны дзень”, — паведаміла “Свабодзе” актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Галіна Скараход.
XS
SM
MD
LG