Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч працягвае сустрэчы ў Нарвэгіі


Радыё Свабода Лідэр аб’яднанай беларускай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч, які другі дзень знаходзіцца ў Осьлё, сёньня абмяркоўваў сытуацыю ў Беларусі зь нарвэскімі міністрамі.

Ён сустрэўся зь міністрам замежных справаў Ёнасам Гахрам Сторам і міністрам у справах разьвіваных краінаў Юнасам Карсторэ.

Паводле спадара Мілінкевіча, галоўным у перамовах стала выпрацоўка шляхоў і мэтадаў, якімі Нарвэгія можа дапамагчы прадстаўнікам дэмакратычных сілаў Беларусі, якія пацярпелі ад рэжыму ў часе правядзеньня і пасьля завяршэньня выбарчай кампаніі.

Прадстаўніца Нарвэскага Хэльсынскага камітэту спадарыня Ліндэман, якая дапамагала ў арганізацыі візыту Аляксандра Мілінкевіча, паведаміла сёньня Радыё Свабода, што гэты візыт вельмі шырока асьвятляюць нарвэскія мэдыі.

22 красавіка Аляксандар Мілінкевіч вяртаецца ў Менск.
XS
SM
MD
LG