Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У падтрымку А.Казуліна сабрана больш за 7 тысяч подпісаў


БелаПАН У падтрымку лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна, які цяпер знаходзіцца ў сьледчым ізалятары ў Жодзіна (Мінская вобласьць) па стане на 19 красавіка сабрана больш за 7 тысяч подпісаў. Пра гэта БелаПАНу паведаміў арганізатар пікетаў па зборы подпісаў Канстанцін Мароз.

Нагадаем, Мінгарвыканкам дазволіў правядзеньне гэтых акцый у парку Дружбы народаў (каля плошчы Бангалор) і парку 50-годзьдзя Вялікага Кастрычніка з боку ўваходу на стадыён "Трактар" з 14 па 28 красавіка з 11 да 20 гадзін. Пікеты праводзяцца з 15 красавіка.

Паводле слоў К.Мароза, актывісты БСДП (Грамада) ў падтрымку свайго лідэра зьбіраюць ад 50 да 100 подпісаў у будныя дні. "У выхадныя зьбіраем больш, асабліва ў парку 50-годзьдзя Вялікага Кастрычніка, дзе шмат адпачывальнікаў. Да ўдзельнікаў акцыі простыя людзі ставяцца добразычліва", – зазначыў ён.

Паводле інфармацыі К.Мароза, у астатніх гарадах краіны пікеты ў падтрымку А.Казуліна ў асноўным забараняюцца. "Як мне вядома, пікет 26-га кастрычніка дазволены толькі ў Наваполацку каля гарадзкога Палаца культуры. Забаронены пікеты ў Бабруйску, Берасьці, некаторых іншых гарадах", – сказаў актывіст партыі.

Ён зазначыў, што ў час пікетаў таксама раздаецца інфармацыйная літаратура пра Аляксандра Казуліна і падзеі, што адбыліся ў Мінску 19-25 сакавіка.
XS
SM
MD
LG