Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Lidové Noviny”: Расея як інструмэнт дэмакратыі – гэта ўтопія


Радыё Свабода Цэнтральнаэўрапейская прэса працягвае крытыкаваць санкцыі Эўразьвязу супраць беларускіх чыноўнікаў як недастатковыя. Як піша сёньня чэскі штодзёньнік “Lidové Noviny”, забарона на ўезд для трох дзясяткаў чыноўнікаў гэта ня больш чым сымбалічны жэст.

Найбольш крытычна аглядальнік газэты выказваецца наконт заявы старшыні Эўракамісіі Мануэля Барозу пра спадзевы Эўразьвязу на тое, што пуцінская Расея будзе ціснуць на беларускія ўлады ў абарону беларускай апазыцыі.

Сама думка пра Расею як інструмэнт дэмакратыі – утапічная, бо Расея (разам з Кубай і Кітаем) адна зь першых прызнала вынікі беларускіх выбараў, пішуць “Lidové Noviny”.

Найгоршая, рэч, на думку аглядальніка газэта, гэта тое, што Эўразьвяз фактычна называе краіны на захад ад Польшчы сфэрай выключна маскоўскага ўплыву.

Такі падыход дазваляе Расеі дыктаваць свае умовы і пагражае існаваньню Беларусі на мапе сьвету, пішуць “Lidové Noviny”.

“Краіны сярэдняй Эўропы маюць ў мінулым зашмат прыкладаў няўвагі Захаду да геапалітычных зьменаў “на ўскрайку кантынэнту”, каб сачыць за гэтым працэсам без занепакоенасьці,” – гаворыцца ў артыкуле.
XS
SM
MD
LG