Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у Польшчы камэнтуюць прапановы беларускага амбасадара?


Радыё Свабода У Польшчы абмяркоўваюцца прапановы беларускага амбасадара Паўла Латушкі ў справе “разьвіцьця польска-беларускіх дачыненьняў”, якія ён прадставіў напярэдадні польскаму боку.

Адныя лічаць, што гэта вынік санкцыяў Варшавы супраць беларускіх чыноўнікаў, іншыя заяўляюць, разьвіцьцё дачыненьняў зь Беларусьсю немагчымае, бо “ёсьць шэраг нявырашаных фундамэнтальных праблемаў у польска-беларускіх дачыненьнях”.

Антось Цялежнікаў – старшыня польскага Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі лічыць, што прапановы беларускага боку – “абсурдныя”.

(Цялежнікаў: ) “Гэта крыху абсурдна гучыць – нармалізацыя дачыненьняў, у сытуацыі, калі Польшча не прызнала вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Думаю, што гэта ініцыятыва не амбасадара, а беларускага кіраўніцтва, якое вынікае з хісткай сытуацыі Аляксандра Лукашэнкі. Польскі ўрад, прэзыдэнт ясна паказалі, сустракаючыся з Аляксандрам Мілінкевічам, каго яны падтрымліваюць і з кім будуць супрацоўнічаць. Так што тут спадзяваньні на нейкае супрацоўніцтва марны”.

Гл.таксама • М.Буцька: У прапагандысцкім цырку “Славянскі базар” Польшчы ня будзе
XS
SM
MD
LG