Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія памежнікі прымусілі ўцячы беларускага разьведчыка


Паводле БелаПАН Як паведамляе ўкраінскае выданьне "Факты и комментарии" са спасылкай на аддзел па сувязях са СМІ Дзяржпагранслужбы Ўкраіны, нарад заставы "Пулімец" Луцкага пагранатраду супольна з супрацоўнікамі мытнай варты паспрабаваў спыніць аўтамабіль "Фальксваген", што незаконна перасек мяжу з боку беларускай вёскі Орхава.

Кіроўца накіраваў машыну ў бок старшага нараду, але афіцэр пасьпеў ухіліцца і двойчы стрэліў у паветра, каб утаймаваць парушальніка. Той паспрабаваў манэўраваць, аднак не справіўся з кіраваньнем і, выскачыўшы з аўтамабіля, зьбег на тэрыторыю Беларусі.

У пакінутым ім "Фальксвагене" ўкраінскія памежнікі знайшлі рацыю, мабільны тэлефон і бінокль – стандартны набор, што выкарыстоўваюць у машынах-разьведчыках, рыхтуючыся перавозіць церазь мяжу нелегалаў і кантрабандныя тавары.

Цяпер парушальніка і ягоных магчымых саўдзельнікаў шукаюць беларускія праваахоўныя органы, пішуць "Факты и комментарии".
XS
SM
MD
LG