Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацкія актывісты хочуць пікетаваць у падтрымку Казуліна


Радыё Свабода Група грамадзкіх актывістаў Наваполацку зьвярнулася да мясцовых уладаў зь пісьмовым пратэстам. Нагодай стала адмова гарвыканкаму дазволіць месячнік салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным ды іншымі палітзьняволенымі.

Плянавалася, што з 26 красавіка да 26 траўня ля гарадзкога Палацу культуры будуць ладзіцца пікеты з патрабаваньнем вызваліць палітычных вязьняў, аднак гарвыканкам дазволіў толькі адзін пікет, матывуючы сваё рашэньне тым, што іншымі днямі ў Палацы культуры ладзяцца масавыя мерапрыемствы.

У сваім звароце актывісты назвалі такое рашэньне незаконным. Паводле аўтараў звароту, пікеты плянуецца ладзіць не ў самім палацы, а на пляцы перад ім. Да таго ж гарадзкія ўлады самі вызначылі згаданы пляц як месца правядзеньня падобных мерапрыемстваў. Актывісты мяркуюць зьвярнуцца ў суд.
XS
SM
MD
LG