Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зімоўскага не пусьцілі на Кубу


Радыё Свабода Самалёт прэм’ера Беларусі Сяргея Сідорскага паляцеў на Кубу без Алега Праляскоўскага і Аляксандра Зімоўскага, якія ўваходзяць у сьпіс неўязных у Эўропу, Канаду і ЗША.

Болей як на гадзіну затрымаўся адлёт ў Гавану зь Менску самалёта прэм’ера Беларусі Сяргея Сідорскага, паведамляюць афіцыйныя крыніцы ў Беларусі. Прызнаецца, што затрымка тлумачылася адмовай Канады дазволіць самалёту беларускага прэм’ера зрабіць пасадку на тэрыторыі гэтай краіны для дазапраўкі.

У складзе дэлегацыі былі дарадца прэзыдэнта Алег Праляскоўскі і старшыня Белдзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандар Зімоўскі, якія ўключаныя ў сьпіс неўязных у краіны Эўропы, ЗША і Канаду за удзел у фальсыфікацыі мінулых выбараў.

Паводле афіцыйных крыніцаў у Менску, гэтыя чыноўнікі мусілі застацца ў Менску. Самалёт зь Сяргеем Сідорскім і чальцамі афіцыйнай дэлегацыі Беларусі вылецеў у Гавану. У праграме візыту беларускага прэм’ера сустрэча зь лідэрам Кубы Фідэлем Кастрам. (ПАДРАБЯЗНАСЬЦІ)
XS
SM
MD
LG