Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Шматлікія блёк-пасты з аўтаматчыкамі на дарогах, газ і дубінкі ў часе мітынгаў, бязьмерна разьдзьмутая асабістая ахова прэзыдэнта — усё гэта таксама не пасяляе ў душы спакою” (1996)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 20 красавіка. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Беларуская крыніца”, 1926 год. З Савецкай Беларусі:

“З г.Слуцку прывезена рукапіснае Евангіеле, пісанае слуцкім князем Юрыем Алелька у 1582 г. Акрамя гэтага, у музеі ёсьць абкладка ад Евангіельля — старажытнай работы 1584 г., якая знойдзена у Менскім жаночым манастыры. Гэта абкладка будзе зьяднана з Евангіельлем і будзе лічыцца старажытным помнікам адных часоў”.

“Бацькаўшчына”, 1956 год:

“Цяжка запярэчваць узаемны ўплыў беларускае й расейскае культураў, як цяжка наагул пярэчыць узаемнасьці культурных уплываў двух суседніх народаў. Фактам аднак застаецца, што ў пэрыяд Вялікага Княства Літоўскага… культурныя плыні йшлі выключна з захаду на ўсход — зь Беларусі ў Маскоўшчыну. У гэтым пэрыядзе, як і ў ранейшых стагоддзях, мы дарма шукалі-б на беларускіх землях селішчаў Маскалёў, падобных да беларускае слабады ў Маскве з выдатнымі майстрамі 60 спэцыяльнасьцяў”.

“Наша Ніва”, 1996 год. Сяргей Баркоўскі піша:

“Апошнім часам з вуснаў беларускіх палітыкаў часта зьлятаюць словы пра пагрозу экстрэмізму ў краіне. Гавораць пра “лясы”, згадваюць партызанку мінулай вайны, Ірляндыю… Шматлікія блёк-пасты з аўтаматчыкамі на беларускіх дарогах, газ і дубінкі спэцназу ў часе мітынгаў, бязьмерна разьдзьмутая асабістая ахова прэзыдэнта, таблічкі “Побач з будынкам праход забаронены” каля адміністрацыі — усё гэта таксама не пасяляе ў душы спакою”.
XS
SM
MD
LG