Нарвэгія падтрымлівае рашэньні Эўрапарлямэнту адносна Беларусі. Пра гэта заявіў “Свабодзе” Аляксандар Мілінкевіч адразу па завяршэньні сустрэчаў з прэм’ер-міністрам Нарвэгіі Енсам Сталтэнбэргам і ў парлямэнцкім камітэце замежных справаў.
(Мілінкевіч: ) “Нарвэгія далучаецца да ацэнкі беларускіх выбараў, лічыць, што выбары — нелегітымныя, і трэба праводзіць новыя выбары. Гаварылі пра схемы правядзеньня новых выбараў. Яны адназначна падтрымліваюць палітвязьняў і будуць шукаць спосабы іх вызваленьня. Адбудуцца візыты нарвэскіх парлямэнтароў у Маскву, і яны будуць гэта абмяркоўваць у расейскай Думе. Нядаўна ў Нарвэгіі быў Фрадкоў, і нарвэскі прэм’ер-міністар абмяркоўваў зь ім сытуацыю ў Беларусі. Гаварылі пра тое, што Расея павінна наблізіць сваю пазыцыю да эўрапейскай, да пазыцыі дэмакратычных краінаў”.
Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Нарвэгіі абмяркоўвалася й сытуацыя з незалежнымі сродкамі масавай інфармацыі ў Беларусі.
(Мілінкевіч: ) “Гаварылі пра тое, наколькі важна падтрымліваць незалежныя мэдыі ў Беларусі (як стварэньне новых, так і тых, што існуюць), і аб тым, што на доўгую пэрспэктыву Нарвэгія бярэцца шырока падтрымліваць грамадзянскую супольнасьць у нашай краіне. Такая традыцыя ёсьць. Нарвэжцы ня першы год працуюць з грамадзкімі арганізацыямі ў нашай краіне. Яны будуць такую традыцыю працягваць”.
Аляксандар Мілінкевіч узьняў на перамовах і пытаньне наконт найстарэйшай беларускай газэты “Наша Ніва”, якая апынулася пад пагрозай ліквідацыі.
(Мілінкевіч: ) “Гаварылі аб тым, што гэта проста вялікая газэта са стогадовай гісторыяй. Нарвэжцы занепакоеныя тым, што адбываецца. Мы кансультуемся аб тым, як зацьвердзіць “Нашу Ніву” ў якасьці культурнай гістарычнай каштоўнасьці ЮНЭСКО. Гэта вельмі важнае пытаньне. Я ганаруся тым, што спрычыніўся да падтрымкі мэдыяў у Беларусі”.
У сёньняшняй праграме Аляксандра Мілінкевіча ў Нарвэгіі — удзел у міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай сытуацыі ў Беларусі, якую арганізаваў Нарвэскі Хэльсынскі камітэт. А заўтра лідэр аб’яднанай беларускай апазыцыі сустрэнецца зь міністрам замежных справаў Нарвэгіі Ёнасам Гахрам Сторам.