Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША будуць настойваць на разглядзе сытуацыі ў Беларусі на саміце G-8


Радыё Свабода Намесьнік дзяржсакратара ЗША Нікалас Бэрнс заявіў сёньня ў Маскве, што Злучаныя Штаты будуць настойваць на разглядзе сытуацыі ў Беларусі, канфліктаў у Грузіі, Малдове і Нагорным Карабаху падчас сёлетняга саміту лідэраў “вялікай васьмёркі”, які пройдзе ў ліпені ў Санкт-Пецярбурзе. Паводле яго, упершыню “васьмёрка” абмяркуе праблемы тэрыторыяў былога СССР.

Спадар Бэрнс заявіў таксама, што большасьць сяброў “вялікай васьмёркі” згодная з тым, што выбары ў Беларусі, якія дазволілі захаваць уладу аўтарытарнаму прэзыдэнту А. Лукашэнку, былі “антыдэмакратычнымі”.
XS
SM
MD
LG