Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч накіроўваецца ў Нарвэгію па дапамогу для апазыцыі


Радыё Свабода 20 красавіка пачнецца двухдзённы рабочы візыт у Нарвэгію лідэра аб’яднанай апазыцыі Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.

Як паведамілі Радыё Свабода ў штабе былога кандыдата ў прэзыдэнты, беларускі палітык ў Осьлё сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Нарвэгіі Енсам Сталтэнбэргам, міністрам замежных спраў Ёнасам Гахрам Сторам, дзяржсакратаром Мортэнам Вэтляндам, кіраўніком парлямэнцкага камітэта па міжнародных справах Оляфам Аксэльсэнам. Мяркуецца, што на гэтых сустрэчах пойдзе гаворка пра судзеяньне гэтай краіны дэмакратычным сілам Беларусі.

Заплянаваны таксама выступ Аляксандра Мілінкевіча на канфэрэнцыі, якую ладзіць Нарвэскі Хэльсынскі камітэт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG