Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі дыпмісіяў дзяржаваў ЭЗ сустрэліся з Ірынай Казулінай


Радыё Свабода Паслы краінаў Эўразьвязу ў Беларусі выказваюцца за неадкладнае вызваленьне Аляксандра Казуліна – пра гэта гаворыцца ў прэсавым рэлізе пасольства Латвіі, якая зараз прадстаўляе ў Беларусі таксама Эўразьвяз у цэлым.

Сёньня кіраўнікі дыпляматычных місіяў дзяржаваў Эўразьвязу сустрэліся з жонкай зьняволенага палітыка Ірынай Казулінай.

“Ірына Казуліна паінфармавала аб рашучасьці Аляксандра Казуліна адстаяць свае погляды і веру ў дэмакратычную будучыню краіны. Казулін гатовы на адкрытым судзе адказаць на ўсе абвінавачваньні, зь якімі ён прынцыпова нязгодны”, – гаворыцца ў прэсавым рэлізе латвійскага пасольства.
XS
SM
MD
LG