Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Яшчэ 5 краінаў заявілі пра дапамогу рэпрэсаваным беларускім студэнтам


Радыё Свабода Урады Францыі, Аўстрыі, Славакіі, Латвіі і Эстоніі гатовыя стварыць умовы для атрыманьня ў сваіх краінах адукацыі беларускім студэнтам, якія былі адлічаны з навучальных устаноў Беларусі за ўдзел у акцыях пратэсту, зьвязаных з аспрэчваньнем вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Пра гэта Радыё Свабода сёньня паведамілі ў штабе лідэра аб’яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча.

Раней пра дапамогу рэпрэсаваным беларускім студэнтам заявілі ўрады Польшчы й Літвы.

На цяперашні момант больш 10 студэнтаў ужо адлічаны паводле палітычных матываў зь беларускіх ВНУ, шмат каму пагражаюць адлічэньнем падчас экзамэнацыйных сэсіяў.
XS
SM
MD
LG